У Парыжы прайшла акцыя пратэсту супраць крайне правай партыі Нацыянальны фронт

30 мая 2014

У Парыжы прайшла акцыя пратэсту супраць паспяховага выступлення на еўрапейскіх выбарах крайне правай партыі Нацыянальны фронт. Пад кіраўніцтвам Марын Ле Пэн нацыяналісты забяспечылі сабе 24 месцы ў заканадаўчым органе ЕС і ўжо прыступілі да перамоў па стварэнні сваёй палітычнай групы. У парыжскай акцыі пратэсту, паводле звестак паліцыі, прынялі ўдзел больш за 4 тысячы чалавек, у асноўным, моладзь і студэнты. Дэманстрацыі супраць ультраправых адбыліся таксама і ў іншых гарадах Францыі.