У Парыжы пачалі расследаванне ў дачыненні да ахвяраванняў партыі Макрона

21 ноября 2018

Камісія па кантролі за рахункамі выбарчых кампаній не змагла вызначыць паходжанне сумы 144 тысячы еўра, якія "Наперад, рэспубліка" атрымала летась. Па законе адзін спонсар можа накіраваць палітычнай партыі не больш за 7 з паловай тысяч. І хоць падкрэсліваецца, што размова не ідзе пра махлярства або незаконнае фінансаванне, пракуратура ўсё ж пачала расследаванне з-за немагчымасці вызначыць спонсара.