У памяць аб загінуўшх падчас катастрофы ў Баварыі адбыліся памінальныя службы

10 февраля 2016

У Германіі жалоба. У памяць аб загінуўшых падчас чыгуначнай катастрофы ў Баварыі ў многіх саборах краіны адбыліся памінальныя службы. Тым часам расследаванне трагедыі працягваецца. Стала вядома, што асноўнай прычынай надзвычайнага здарэння называюць чалавечы фактар. З'явілася інфармацыя, што дыспетчар уручную адключыў аўтаматычную сістэму бяспекі, каб прапусціць састаў, які спазняўся, але той праскочыць не паспеў. У выніку цягнік апынуўся на адных пуцях з саставам, што ішоў насустрач. Афіцыйнага пацвярджэння гэтай версіі пакуль няма. Усе чакаюць расшыфроўкі чорных скрынь. Нагадаем, катастрофа ў Баварыі забрала жыцці дзесяці чалавек, каля ста параненыя.