У Пальміры джыхадысты абезгаловілі 82-гадовага выбітнага археолага

19 августа 2015

Чарговая ахвяра баевікоў тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава". У сірыйскай Пальміры джыхадысты абезгаловілі 82-гадовага выбітнага археолага. Халід Асаад 50 гадоў быў галоўным наглядчыкам антычнага комплексу ў найстаражытнейшым горадзе, уключаным у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Мужчына быў у палоне ў тэрарыстаў каля месяца і падвяргаўся катаванням. Пасля расправы цела археолага прывязалі да антычнай калоны на цэнтральнай плошчы. Нагадаем, Пальміра знаходзіцца пад кантролем баевікоў "Ісламскай дзяржавы" з сярэдзіны мая.