У Пакістане затрыманыя 50 чалавек падчас расследавання тэракта ў Лахоры

28 марта 2016
Выбух у парку забавак у самы разгар святкавання каталіцкага Вялікадня забраў жыцці больш як 70 чалавек, сярод іх 23 дзіцяці, больш за 300 чалавек атрымалі раненні. Асобу тэрарыста-смяротніка ўстанавілі хутка - на месцы знайшлі яго пасведчанне асобы. Гэта 28-гадовы мясцовы жыхар. Раней ён выкладаў у духоўным вучылішчы. Паводле папярэдніх звестак, некалькі месяцаў таму далучыўся да звязанай з талібамі экстрэмісцкай групоўцы "Джамаат уль-Ахрар", якая і ўзяла на сябе адказнасць за выбух. У сувязі з вялікай колькасцю ахвяраў у Пакістане аб'явілі трохдзённую жалобу. Для ўзмацнення бяспекі ў рэгіён уведзеная армія.