Машыны будучыні

1 июля 2017

Машыны будучыні, якія вырашаюць праблемы сённяшняга дня. У Мінскай вобласці прэзентавалі магчымасці струннага транспарту. Юнібусы і юнібайкі рухаюцца над паверхняй зямлі. Іх максімальная хуткасць пакуль 150 км за гадзіну, у перспектыве іх разгоняць да 350. Распрацоўкі сталічнай інавацыйнай кампаніі тэсціруюць недалёка ад Мар'інай Горкі, дзе ўзводзяць экатэхнапарк. Паводле слоў інжынераў, ўжо сёння беларускім струнным транспартам цікавяцца з боку гарадоў азіяцкіх краін.

1 ліпеня ў Мар'інагорскім экатэхнапарку пройдзе экафэст, які збірае гасцей з розных краін.