У Пакістане прыведзены ў выкананне смяротны прысуд

10 июня 2015

У Пакістане прыведзены ў выкананне смяротны прысуд: Афтаб Бахадур Масіх быў прыгавораны яшчэ ў 1992 годзе да пакарання праз павешанне за забойства трох чалавек. Напярэдадні яшчэ адзін асуджаны за забойства атрымаў 11-гадзінную адтэрміноўку прысуду. Шафката Хусаіна ўжо збіраліся везці на кару, калі адвакаты аспрэчылі прысуд у Вярхоўным судзе. Слуханні прадоўжацца сёння. Нагадаем, шасцігадовы мараторый на вышэйшую меру пакарання быў адменены ў Пакістане ў снежні пасля таго, як у выніку нападу талібаў на школу ў Пешавары былі забітыя больш за 149 чалавек, пераважна дзеці. Згодна з афіцыйнымі звесткамі, з пачатку года ў краіне было прыведзена ў выкананне 135 смяротных прысудаў.