У Пакістане пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт

22 мая 2020
Тэрміновыя навіны прыходзяць з Пакістана. Пры заходзе на пасадку ў  аэрапорце Карачы зваліўся пасажырскі самалёт, які ляцеў з горада Лахор. На борце, паводле звестак авіяперавозчыка, знаходзіліся 107 чалавекі, у тым ліку 8 членаў экіпажа. Пасажырскі "Аэробус-320" зваліўся на адзін з прыгарадаў Карачы і разбурыў пры гэтым пяць дамоў. Пры ўдары аб зямлю машына была ахінутая полымем і развалілася на часткі. Ацалелых, паводле папярэдняй інфармацыі, няма.