У Осла сёння пачнецца гучны судовы працэс

15 марта 2016

Андэрс Брэйвік, які ўчыніў двайны тэракт у 2011 годзе, падаў скаргу на нарвежскую дзяржаву. Ён вінаваціць улады ў парушэнні палажэнняў Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека. Паводле яго меркавання, умовы, у якіх ён утрымоўваецца, - сапраўдная пакута. Турма ўжо ачэплена спецназам. Паветраная прастора над будынкам аб'яўлена беспалётнай зонай на цэлы тыдзень. Адзначым, Брэйвік утрымоўваецца ў асобным блоку, у яго распараджэнні ёсць друкавальная машынка, бегавая дарожка, тэлевізар і гульнявая прыстаўка апошняга пакалення. Ён таксама завочна вучыцца на палітолага ва Універсітэце Осла.