У ААН перададзеныя матэрыялы, якія пацвярджаюць прымяненне баевікамі хімічнай зброі ў Сірыі

10 июля 2013

Доказы знайшлі расійскія эксперты. Пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Віталь Чуркін адправіў у ААН дакумент, дзе ёсць усе доказы выкарыстання зарыну. У дакладзе гаворыцца, што бомбы былі вырабленыя саматужным спосабам. Сёлета 19 сакавіка хімічная атака была ўчынена на адну з вёсак правінцыі Алепа. Тады 26 чалавек загінулі, дзясяткі атрымалі цяжкія раненні. Вывучаныя ўзоры не былі перададзеныя трэцім бокам, а ўзятыя расійскімі экспертамі асабіста.