У Нью-Ёрку ўжо рыхтуюць легендарны хрустальны шар

28 декабря 2015

Сёлета адзін з галоўных навагодніх атрыбутаў амерыканскага мегаполіса, выраблены з хрусталю, назвалі "Дар здзіўляцца". Сэнс слогана арганізатары пакуль трымаюць у сакрэце, але гавораць, што таямніцу раскрыюць 1 студзеня. Вядома толькі, што шар мантуюць з 288 трохвугольнікаў, якія зіхацяць. Яго спуск па шпілю аднаго з небаскробаў Манхэтэна па шматгадовай традыцыі стане кульмінацыяй урачыстасцяў на Усходнім узбярэжжы Злучаных Штатаў.