У Нью-Ёрку з малатка сышла першая надрукаваная ў ЗША кніга

27 ноября 2013

У Нью-Ёрку з малатка аўкцыённага дома Сотбіс сышла першая надрукаваная ў ЗША кніга. Масачусецкую кнігу псалмоў, выдадзеную на 120 гадоў пазней за першую беларускую Біблію, ацанілі ў 14 мільёнаў 200 тысяч долараў. Гэта зрабіла яе самай дарагой кнігай у свеце. Уладальнікам рэдкага выдання стаў бізнесмен і філантроп з другой сотні Forbes Давід Рубінштэйн. Кніга псалмоў была надрукаваная ў 1640 годзе ў Кембрыджы. Усяго было выдадзена 1700 копій, але да нашых дзён дайшло толькі 11 экзэмпляраў.