У Нью-Ёрку праходзіць міжнародная выстава цацак

18 февраля 2014
Аднаму з найстарэйшых у свеце шоу спаўняецца 111 гадоў. Гэты самы вялікі кірмаш тавараў для дзяцей у заходнім паўшар'і. Працягласць выставачных павільёнаў перавышае даўжыню 7 футбольных палёў. Робаты, канструктары, салдацікі. Здавалася б, што новага ў гэтай індустрыі можна вынайсці? Як высвятляецца, шматлікае. З канструктара LEGO ствараюць цэлыя гарады і парты, а ласты для дзяцей адліваюць у форме русалчыных хвастоў.