У Нью-Ёрку прагназуюць самую халодную навагоднюю ноч за апошнія 50 гадоў

30 декабря 2017

Ледзяны дождж на захадзе Канады без святла пакінуў больш як 40 тысяч чалавек і стаў прычынай вялікай колькасці ДТЗ на дарогах. Аварыйныя брыгады праводзяць аднаўленчыя работы. Дарэчы, у паўночнай частцы ЗША і Канадзе ўсталявалася анамальна халоднае надвор'е. У горадзе Інтэрнешнл-Фолс у Мінесоце слупок тэрмометра апусціўся да мінус 37-мі. А ў Паўночным Антарыа ўдараць маразы да мінус 50-ці. У штаце Пенсільванія працягваюць разграбаць паўтараметровыя завалы снегу. Улады просяць жыхароў раёнаў без асаблівай патрэбы не пакідаць жыллё.

З-за анамальных для горада маразоў адмянілі некаторыя святочныя гулянні ў Нью-Ёрку. Там метэаролагі прагназуюць самую халодную навагоднюю ноч за апошнія 50 гадоў - 31 снежня слупок тэрмометра ў мегаполісе ўпадзе да мінус 13-ці.