У Нью-Ёрку адкрыецца кацінае кафэ

24 апреля 2014

У нью-ёркскіх аматараў катоў з'явілася нагода ля свята. Сёння ў Вялікім Яблыку адкрыецца першае кацінае кафэ. Пакуль гэта толькі эксперымент і ўстанова прапрацуе толькі на ўік-энд. Ва ўтульнай і расслабленай атмасферы можна будзе выпіць каву ў асяроддзі катоў, якія, як і мае быць, будуць гуляць самі па сабе. Гладзіць жывёл не толькі можна, але і трэба - у гэтым галоўная ідэя праекта. Нягледзячы на тое што для Злучаных Штатаў ідэя кацінага кафэ параўнальна новая, у Японіі яны не рэдкасць.