У Нідэрландах затрымана група малдаван

20 ноября 2019
Ваенная паліцыя Нідэрландаў затрымала аўтобус, у якім знаходзіліся 65 грамадзян Малдовы. Яны накіроўваліся ў горад Тэр Апель - у цэнтр часовага прыёму бежанцаў. Паводле слоў малдаван, яны лічаць Нідэрланды "краінай для лепшага жыцця" і таму вырашылі прасіць тут прыстанішча. Аднак аб наданні ім статусу бежанцаў размовы быць не можа, паколькі Малдова не знаходзіцца ў стане вайны. Зараз улады вядуць перамовы з пасольствам Малдовы. Вадзіцель аўтобуса і яго саўдзельнік затрыманыя па падазрэнні ў гандлі людзьмі.