Буры мядзведзь запалохвае жыхароў вёскі Кульнева Расонскага раёна

22 августа 2019

Драпежніка неаднаразова бачылі на падворках. І калі раней звер прыходзіў толькі на ўскраіну вёскі, то зараз не супраць пагаспадарыць паўсюдна. У вёсцы больш як 30 двароў, і большасць адведзеныя пад дачныя ўчасткі. У астатніх пражываюць пенсіянеры. Суседства з мядзведзем іх ужо не проста турбуе, а палохае. У сітуацыі разбіралася Марына Раманоўская (відэа).