У Найробі ў будынку гандлёвага цэнтра пачалася інтэнсіўная перастрэлка

23 сентября 2013

Паведамляецца, што спецназ пачаў рашаючы штурм. У заложніках у баевікоў застаюцца каля 10 чалавек. Вялікая частка будынка, які захапілі баевікі, зараз знаходзіцца пад кантролем арміі. Паводле апошніх звестак, ахвярамі нападзення сталі 68 чалавек, каля 200 параненыя.


Расказвае Андрэй Нікалаенка: Крывавая трагедыя ў гандлёвым цэнтры Уэстгейт кенійскай сталіцы Найробі, працягваецца ўжо больш за суткі. У нядзелю ўвечар сілы бяспекі краіны пайшлі на штурм, у выніку чаго атрымалася вызваліць каля 20 заложнікаў і блакіраваць баевікоў на адным з паверхаў будынка. Як паведамляецца, падтрымку кенійскім сілавікам зараз аказваюць калегі з Ізраіля і супрацоўнікі ФБР ЗША.


Паводле слоў тых, хто змог выратавацца, тэрарысты забівалі ўсіх, акрамя мусульман. У якасці праверкі яны патрабавалі назваць імя маці прарока Махамеда. І калі адказ быў няправільны, расстрэльвалі на месцы.


Як заявілі завадары групоўкі Аль-Шабаб, блізкай да Аль-Каіды, атака стала помстай за ўдзел кенійскіх войскаў у аперацыях супраць самалійскіх баевікоў. Адгэтуль і галоўнае патрабаванне тэрарыстаў - вывесці кенійскі кантынгент з Самалі. Гэта ўжо назвалі прамым выклікам прэзідэнту Кеніі, для якога трагедыя ў гандлёвым цэнтры стала асабістай. Там загінулі яго сваякі.


Сярод ахвяр атакі шмат іншаземцаў. Уэстгейт - гэта элітны гандлёвы цэнтр, які карыстаўся папулярнасцю ў прыезджых турыстаў. Ужо вядома аб загінуўшых грамадзянах Вялікабрытаніі, Францыі, Нідэрландаў, Канады, Ганы, ПАР, Індыі, Паўднёвай Карэі і Перу. Улады гэтых краін, а таксама ААН рэзка асудзілі нападзенне.


Пан Гі Мун, Генеральны сакратар ААН: Я самым рашучым чынам асуджаю тэракт у гандлёвым цэнтры ў Найробі. Вінаватыя павінны быць прыцягнуты да адказнасці як мага хутчэй. Я жадаў бы выказаць спачуванні сем'ям загінуўшых і параненых, сярод якіх не толькі кенійцы.


Замежныя грамадзяне, мяркуючы па звестках заходніх інфармацыйных агенцтваў, ёсць і сярод нападаючых. Так СNN паведамляе, што ў радах самалійскіх баевікоў знаходзяцца трое грамадзян ЗША. Праўда, пакуль гэта інфармацыя не атрымала пацвярджання з афіцыйных крыніц. Кенійскія ўлады, тым часам заяўляюць, што гатовы скончыць антытэрарыстычную аперацыю ўжо ў найбліжэйшыя гадзіны.