У Масуле баевікі ІДІЛ узялі ў палон звыш 1600 мірных жыхароў

5 ноября 2016

Паводле звестак ААН, тэрарысты выкарыстоўваюць іх у якасці жывога шчыта падчас паветраных бамбардзіровак іракскай арміі. Акрамя таго, ісламісты чыняць масавыя кары ў спробах спыніць наступ урадавых войскаў і іх саюзнікаў. Нагадаем, спецназ іракскай арміі працягвае штурмаваць пазіцыі баевікоў ІДІЛ на ўсходзе Масула. Раней ад тэрарыстаў вызвалілі шэсць раёнаў горада.