У Маскве сёння развіталіся з Эльдарам Разанавым

3 декабря 2015

Жалобная цырымонія прайшла ў Цэнтральным доме літаратараў. Да будынка з самай раніцы ішлі акцёры, рэжысёры, іншыя дзеячы культуры і простыя людзі з кветкамі, каб аддаць апошнія ўшанаванні вялікаму рэжысёру. У зале, дзе была ўстаноўлена труна з целам Эльдара Разанава, паказалі ўрыўкі з тэлеперадач і інтэрв'ю з яго ўдзелам. Пахаваюць Эльдара Разанава на Новадзявочых могілках.