У Маскве прайшла другая выніковая рэпетыцыя парада

5 мая 2015

Маштабна адзначыць знакавую дату рыхтуюцца ў Расіі. Напярэдадні ў Маскве прайшла другая выніковая рэпетыцыя парада. Як паведамілі ў Мінабароны Расіі, "задзейнічаная ў парадзе ваенная тэхніка прайшла па Ленінградскай шашы і Цвярской вуліцы да Краснай плошчы". Усяго прымаюць удзел больш за 15 тысяч вайскоўцаў і дзясяткі адзінак сучаснай бранятэхнікі. Таксама ў рэпетыцыі ўдзельнічалі дзесяць парадных разлікаў ад узброеных сіл краін - удзельніц СНД і іншых дзяржаў - Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Індыі, Манголіі, Сербіі і Кітая. А пазней у Маскве прайшла рэпетыцыя паветранай часткі парада Перамогі. У небе над расійскай сталіцай праляцелі 140 баявых верталётаў і самалётаў, прычым самыя сучасныя. У прыватнасці, экіпажы МіГ-29 і Су-25 выбудавалі ў небе лічбу 70 з 15 самалётаў. Штурмавікі Су-25 у небе над Краснай плошчай "вывесілі" расійскі трыкалор.