У Маскве паліцыя спрабуе абясшкодзіць былога дырэктара кандытарскай фабрыкі "Меншавік"

27 декабря 2017

У Маскве паліцыя спрабуе абясшкодзіць былога саўладальніка, дырэктара кандытарскай фабрыкі "Меншавік". Ілья Авяр'янаў забіў ахоўніка і параніў трох чалавек. Паводле версіі следства, стральба адбылася падчас канфлікту былога і дзеючага ўладальнікаў прадпрыемства. Зараз экс-уласнік знаходзіцца ўнутры і аказвае супраціўленне сілавікам. Як паведамляецца, толькі што спецназ трапіў у будынак. Падрабязнасці ў наступным выпуску.