У Маскве галоўнае набажэнства прайшло ў храме Хрыста Збавіцеля

2 мая 2021

Вялікдзень сёння сустракаюць Руская, Сербская, Грузінская, Канстанцінопальская, Эладская, Балгарская, Іерусалімская і іншыя памесныя праваслаўныя цэрквы. У Маскве галоўнае набажэнства прайшло ў храме Хрыста Збавіцеля. Літургію ўзначаліў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Віншуючы вернікаў з Уваскрэсеннем Хрыстовым, прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы заклікаў выяўляць міласэрнасць і клопат аб людзях, асабліва падчас эпідэміі.