У Мексіцы разбіўся турыстычны аўтобус

20 декабря 2017

Машына перакулілася па шляху на экскурсію ў горад Чакчобен. Загінулі 15 чалавек, яшчэ 18 пацярпелі. У асноўным гэта грамадзяне ЗША, Швецыі, Бразіліі і Італіі. Падарожнікі прыбылі ў Мексіку на круізным лайнеры. Прычыны аўтакатастрофы пакуль не вядомыя.