У Мексіцы працягваюцца выратавальныя работы на месцы надзвычайнага здарэння на кандытарскай фабрыцы

25 октября 2013

Выбух прагрымеў тут, калі група рабочых займалася абслугоўваннем аднаго з паравых катлоў. Прычынай мог стаць газ. Адзін чалавек загінуў, звыш пяцідзесяці параненыя, з іх чацвёра ў крытычным стане. Дагэтуль не вядомы лёс дваццаці работнікаў завода. Усяго ў будынку ў момант трагедыі знаходзілася каля 300 чалавек.