У Мексіцы гаспадарыць ураган Адыль

16 сентября 2014

Хуткасць ветру ў эпіцэнтры перавышае 200 кіламетраў за гадзіну. Больш за ўсё пацярпеў горад Сан-Хасэ-дэль-Каба. Тут няма вады і электрычнасці, адсутнічае тэлефонная сувязь. У шэрагу гарадоў часова прыпынілі працу аэрапорты. Дзясяткам тысяч турыстаў прапанавалі эвакуацыю. А на тэрыторыі кітайскага вострава Хайнань бушуе тайфун. Парывы ветру набліжаюцца да 40 метраў за секунду. У горадзе Хайкоу амаль не засталося рэкламных шчытоў і дарожных знакаў. Ветрам збітыя сотні дрэў, перавернутыя аўтамабілі. Неба над горадам закрылі для палётаў да чацвярга.