У Маямі абваліўся пешаходны мост над аўтамагістраллю

16 марта 2018

У Маямі некалькі гадзін таму абваліўся пешаходны мост над аўтамагістраллю. Загінулі не меней як шэсць чалавек. Канструкцыя, якая будавалася, абрынулася недалёка ад кампуса Міжнароднага ўніверсітэта Фларыды. Абломкамі прыціснула каля васьмі машын. Выратавальныя работы на месцы надзвычайнага здарэння працягваліся ўсю ноч. 10 чалавек атрымалася дастаць і шпіталізаваць. Мост павінны былі адкрыць у наступным годзе. Кошт праекта - больш за 14 мільёнаў долараў.