У Люксембургу адбыўся рэферэндум

8 июня 2015

Грамадзяне выказаліся супраць прапановы дазволіць іншаземцам удзельнічаць у выбарах. Падтрымлівае гэтую ідэю толькі кожны пяты люксембуржац. Варта адзначыць, што ў краіне, якая налічвае прыкладна 540 тысяч жыхароў, практычна палова насельніцтва - іншаземцы. Удзельнікі рэферэндуму таксама адмовіліся зніжаць узроставы парог для галасавання да 16 гадоў і абмяжоўваць тэрмін службы міністраў да 10 гадоў.