У Лос-Анджэлесе ўручылі "Грэмі"

16 февраля 2016

У Лос-Анджэлесе ўручылі адну з самых прэстыжных музычных узнагарод - "Грэмі". Сёлета яна супала з амерыканскім святам - Днём прэзідэнтаў. І нароўні з такімі поп-зоркамі, як Тэйлар Свіфт і Рыкі Марцін статуэтку ўжо атрымаў адзін з былых лідараў ЗША, Джымі Картэр за аўдыёзапіс сваёй аўтабіяграфіі. У адной з самых прэстыжных намінацый "Песня года" перамагла кампазіцыя брытанца Эда Шырана. "Лепшым новым выканаўцам" прызнаная Меган Трэйнар.