У Нацыянальным гістарычным музеі праходзіць выстава "Памяці мястэчкаў"

4 ноября 2018

Знікламу свету яўрэйскіх суполак Беларусі прысвячаецца. У Нацыянальным гістарычным музеі праходзіць выстава "Памяці мястэчкаў" мінскага мастака Юрыя Крупянкова. Побыт шаўца, краўца, крамніцы і музыканта паказаны партрэтамі, краявідамі і жанравымі сцэнкамі. Асобнае месца ў экспазіцыі - халакосту.

Выстава з'яўляецца лагічным працягам праекта "Ціхая мелодыя нашых мястэчкаў", прадстаўленага раней у гарадах Беларусі, а таксама за мяжой.