У Лос-Анджэлесе адбудзецца прэм'ера сёмай часткі кінасагі "Зорныя войны"

15 декабря 2015

У Лос-Анджэлесе адбудзецца прэм'ера апошняй, сёмай часткі кінасагі "Зорныя войны". У стужцы, якая атрымала назву "Абуджэнне сілы", зноў з'явяцца персанажы трох эпізодаў, якія выйшлі амаль 40 гадоў таму: Люк Скайуокер, прынцэса Лея і, вядома, Хан Сола. Дарэчы, фанаты пачалі выстройвацца ў чаргу ў кіназал ужо з мінулага тыдня. Яны прастаялі па білеты больш як суткі, каб атрымаць па два на рукі, а тым, хто хацеў купіць дадатковую пару, прыходзілася зноў уставаць у чаргу яшчэ на суткі. У кастрычніку, калі ў Сетцы адкрыўся папярэдні продаж білетаў, парталы не вытрымалі колькасці запытаў і папросту абваліліся.