У Лос-Анджэлесе прайшла цырымонія ўручэння прэміі Грэмі

27 января 2014

Лепшай песняй мінулага года стала кампазіцыя Royals, якую выканала 17-гадовая Лорд з Новай Зеландыі. Альбом года запісалі французскія электроншчыкі Daft Punk. Сёлета на цырымоніі ўшаноўвалі і ветэранаў. Групы Black Sabbath і Led Zeppelin былі ўдастоеныя прэмій за лепшае цяжкае выкананне і лепшы рок-альбом. А экс-бітлы Пол Макартні і Рынга Стар атрымалі ўзнагароды за ўклад у мастацтва.


Не абышлося і без скандалаў - спявачка Беёнсэ і яе муж Джэй-Зі выканалі на цырымоніі нецэнзурную песню. Дарэчы, Джэй-Зі быў намінаваны на дзевяць узнагарод. Праўда, атрымаў толькі дзве.