У Лос-Анджэлесе прайшла 57-я цырымонія ўручэння "Грэмі"

9 февраля 2015

У Лос-Анджэлесе сёння прайшла 57-я цырымонія ўручэння прэстыжнай музычнай прэміі "Грэмі". Штогод яна прысуджаецца па выніках таемнага галасавання членаў амерыканскай Нацыянальнай акадэміі гукапісу. Сваіх уладальнікаў знайшлі адразу 83 музычныя "Оскары". Сапраўдным трыумфатарам вечара стаў брытанскі спявак Сэм Сміт - чатыры статуэткі. Сярод іх і адны з самых прэстыжных - лепшыя запіс і песня года, акрамя таго, ён стаў лепшым новым выканаўцам. Галоўным альбомам 2014 года прызнаны "Монінг Фейз" выканаўца Бека. Прэмія "Лепшае выкананне ў стылі R'n'B" на "Грэмі-2015" дастаецца Бейёнсе і Jay-Z за песню "Drunk In Love". Упершыню прэмія "Грэмі" была ўручаная 4 мая 1959 года, цырымонію вёў Фрэнк Сінатра. З тых часоў узнагароджанне праводзіцца штогод, пачынаючы з 2004 года, у Лос-Анджэлесе.