Вікторыя Азаранка сёння згуляе з Петрай Квітавай

12 августа 2015

Вікторыя Азаранка ў другім крузе тэніснага турніру ў Таронта сёння згуляе з Петрай Квітавай. Матч пройдзе чацвёртым запускам на цэнтральным корце. Статыстыка асабістых сустрэч тэнісістак гаворыць не ў карысць беларускі. З шасці згуляных матчаў Азаранка выйграла толькі двойчы. Праўда, апошні раз дзяўчаты гулялі адна з адной 4 гады таму. За выхад у трэці круг пазмагаецца сёння і Вольга Гаварцова, якая напярэдадні абгуляла Ірыну Камелія-Бегу - 6:3, 7:6. Саперніца беларускі шостая ракетка свету - Ганна Іванавіч. Тэнісісткі сустракаліся двойчы і абодва разы перамога даставалася сербцы.