У Лондане ўручылі Міжнародную Букераўскую прэмію

17 мая 2016

Сёлета яе атрымала 45-гадовая пісьменніца з Паўднёвай Карэі Хан Канг за раман "Вегетарыянка". 25 тысяч фунтаў стэрлінгаў атрымае і перакладчыца кнігі на англійскую Дэбора Сміт. Хан Канг - выкладае пісьменніцкае майстэрства ў Сеульскім інстытуце мастацтваў. Яна публікуе сваю прозу і вершы ўжо каля 20-ці гадоў.