У Лондане рака Тэмза выйшла з берагоў і затапіла дамы

11 января 2014

Асноўны ўдар прынялі на сябе графствы Аксфардшыр, Бакінгемшыр і захад Лондана. Але англічанаў стыхія не заспела знянацку, яны былі падрыхтаваныя: каштоўныя рэчы загадзя перанеслі ў бяспечныя месцы. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у найбліжэйшыя дні моцных дажджоў не чакаецца, аднак рызыка новых затапленняў усё ж ёсць: у шматлікіх месцах глеба пад напорам вады працягвае прасядаць.