У Ліму прыбываюць акцыянеры МВФ і прадстаўнікі Сусветнага банка

8 октября 2015

У сталіцу Перу Ліму сёння прыбываюць акцыянеры МВФ і прадстаўнікі Сусветнага банка. Заўтра там афіцыйна адкрываецца штогадовы сход гэтых сусветных фінансавых структур. У сустрэчы прымуць таксама ўдзел міністры фінансаў "Вялікай дваццаткі". Напярэдадні пасяджэння МВФ другі раз за год панізіў свой прагноз у адносінах да сусветнага эканамічнага росту - у 2016 годзе ён складзе 3,6%. Пры гэтым найбольшыя страты панясуць эканомікі краін, якія развіваюцца. Іх рост у сярэднім складзе ўсяго 4% з-за рэзкага падзення цэн на сыравіну. Паводле інфармацыі Сусветнага банка, у найбліжэйшыя дзесяцігоддзі свет чакае перасяленне народаў. Гэта, на думку экспертаў, можа дапамагчы пераадолець крайнюю галечу і дасягнуць больш справядлівага размеркавання багацця ў свеце.