У Калумбіі завяршылася свята кветак

12 августа 2013

Яно праходзіць у горадзе Медэльін. Сёлета, паводле ацэнак арганізатараў, на ўрачыстасці прыехалі больш як 330 тысяч турыстаў з розных краін. Гасцей чакалі карнавальныя шэсці, канцэрты, тэатралізаваныя паказы і кветкавы кірмаш. Пры гэтым праграма была распрацаваная такім чынам, што мерапрыемствы можна было наведваць кругласутачна на працягу ўсіх 10 дзён фестывалю. Візітнай карткай урачыстасцяў з'яўляецца вялізны дыван з жывых кветак, які будзе ўпрыгожваць цэнтральную плошчу Медэльіна да восені.