У Калумбіі знойдзеныя абедзве чорныя скрыні бразільскага самалёта

30 ноября 2016

Пошукавая аперацыя праходзіла ў цяжкіх умовах. Лайнер упаў у горнай мясцовасці. Экіпаж паведамляў аб праблемах з электронікай у апошнія хвіліны. Ёсць таксама версія недахопу паліва. Зараз на месцы крушэння знойдзеныя 54 целы. Усяго на борце знаходзіліся 77 чалавек і толькі 6 выжылі. Амаль у поўным складзе загінула бразільская футбольная каманда "Шапекаэнсэ". У Бразіліі аб’яўлена трохдзённая жалоба.