У кітайскім горадзе Пенджын праходзіць фестываль ліхтароў

9 октября 2018

Неверагоднай прыгажосці відовішча можна назіраць гэтымі начамі ў горадзе Пенджын на паўночным усходзе Кітая. Там праходзіць штогадовы фестываль ліхтароў. Тых, хто гатовы прамяняць сон на зіхатлівы паказ, чакаюць больш за 80 маляўнічых інсталяцый, створаных па ўнікальных сучасных тэхналогіях. Фестываль прысвечаны нацыянальным кітайскім святам. Ён вабіць мільёны турыстаў з усяго свету.