У Кітаі ўсім дазволілі мець па дваіх дзяцей

29 октября 2015

Рашэнне прыняла Камуністычная партыя краіны. Палітыка "адна сям'я - адно дзіця" была ўведзена ў канцы 70-х для скарачэння прыросту насельніцтва. З цягам часу ўзніклі адмоўныя эфекты: мужчын стала значна больш, знізілася і колькасць працоўнага насельніцтва. Апошнія гады меры паступова аслабляліся: дваіх дзяцей дазволілі заводзіць сельскім жыхарам, калі першае дзіця - дзяўчынка. Мелі права на дваіх дзяцей і прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў, а таксама тыя, у каго адзін з бацькоў быў адзіным дзіцем у сям'і. Зараз насельніцтва Кітая - мільярд 370 мільёнаў чалавек.