У Кітаі ў тушэнні агню задзейнічана артылерыя

10 апреля 2019

На паўднёвым захадзе Кітая з новай сілай разгараюцца лясныя пажары. Дзясяткі чалавек загінулі. З агнём змагаюцца тысячы людзей - гэта вайскоўцы, ратавальнікі і мясцовыя жыхары. Задзейнічаныя верталёты і артылерыя. Плошча ўзгаранняў папярэдне ацэньваецца ў 5-10 гектараў і працягвае расці з-за сухога надвор'я і моцных вятроў. Якое становішча зараз і ці ёсць пагроза запаведнікам, дзе жывуць вялікія панды -  расказвае мой калега Ян Пашкевіч (відэа).