У Кітаі падводзяць вынікі першага дня саміту БРІКС

4 сентября 2017

Глабальную эканоміку, сітуацыю на Карэйскім паўвостраве, пытанні нацыянальнай бяспекі абмеркавалі кіраўнікі краін-удзельніц на сустрэчы ў Сямэні.

Падкрэслены намер умацоўваць эканамічнае супрацоўніцтва. Звярнулі ўвагу на неабходнасць стварэння адкрытай сусветнай эканомікі. Асобна абмеркавалі будучыню Новага банка развіцця БРІКС, які ў перспектыве можа стаць альтэрнатывай Міжнароднаму валютнаму фонду і Сусветнаму банку. Лідары пяці краін дамовіліся і аб стварэнні фонду аблігацый у нацыянальных валютах. На саміце прынята Сямэньская дэкларацыя, у якой падкрэсліваецца, што ўдзельнікі БРІКС супраць самавольнага выкарыстання аднабаковых прымусовых мер у парушэнне міжнароднага права і агульнапрызнаных норм міжнародных адносін.

Нагадаем, Кітай другі раз праводзіць саміт БРІКС. Асноўнай мэтай арганізацыі з'яўляецца развіццё шматпланавага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.