У Кітаі пачаўся другі этап клінічных выпрабаванняў вакцыны ад COVID-19

27 апреля 2020
Адразу тры вакцыны ад COVID-19 выпрабоўваюць у Кітаі. Першы этап паспяхова завершаны, пачаўся другі. Вынікі ўжо прызнаныя шматабяцальнымі. Спецыялісты з КНР запрашаюць прыняць удзел у сваёй рабоце замежных вірусолагаў. Гэта дапаможа хутчэй дабіцца выніку. І, як адзначаюць кітайскія эксперты, наконт віруса склаўся "кансенсус" у навуковай супольнасці. Яго "рукатворнасць" вельмі малаімаверная.