Мінская Асацыяцыя ваенных аташэ аказала дапамогу ваенным медыкам

15 мая 2020
Неабыякавыя людзі працягваюць аказваць падтрымку медыкам. Тысячы ахоўных камбінезонаў перададзеныя ў Галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр. Дапамогу аказала Мінская асацыяцыі ваенных аташэ. Касцюмы ўручыў прадстаўнік пры пасольстве Сірыі. Падтрымку ваенным медыкам аказаў і аташэ Вялікабрытаніі ў Беларусі.

Мульхам Шабель, ваенны аташэ пры пасольстве Сірыі ў Беларусі: "Прыміце ад нас і ад нашых сем'яў, як адказ на ўвагу і любоў, якія яны адчулі ў вашай краіне, і гэта самы мінімум, які мы можам вам зараз перадаць. Жадаю ўсім здароўя, і каб мы пераадолелі гэты крызіс".

Цімафі Уайт-Байкот, аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Вялікабрытаніі ў Беларусі: "Мы з жонкай, дзецьмі, жывём у Мінску, працуем сярод беларусаў. Таму мы лічым,  што калі можам дапамагаць, то мы павінны, гэта ў інтарэсах усіх. Мы знайшлі гэтыя грошы для гэтых камбінезонаў з тых мерапрыемстваў, якія былі адменены з-за каранавіруса. Для нас вельмі вялікае задавальненне дапамагаць". 

Як адзначылі аташэ, каранавірус - праблема міжнародная, і адказ таксама павінен быць сумесным.