У Кіеве не сціхаюць акцыі пратэсту нацыяналістаў

5 октября 2017

Украінскія правыя незадаволеныя ўнесеным напярэдадні ў парламент законапраектам аб рэінтэграцыі Данбаса. У дакуменце тэрыторыі самаабвешчаных ДНР і ЛНР прызнаюцца часова акупіраванымі, а Расія названая краінай-агрэсарам. Нацыяналісты, у сваю чаргу, называюць закон "капітуляцыяй Украіны". Сёння прадстаўнікі руху "Свабода", партыі "Нацыянальны корпус" і актывісты "Правага сектара" падпалілі покрыўкі ля будынка Вярхоўнай рады. Таксама радыкалы ўзрывалі дымавыя шашкі.

Запал кіпіць і ў самой радзе. Падчас абмеркавання законапраекта аб рэінтэграцыі, група дэпутатаў заблакіравала парламенцкі прэзідыум. Другая група народных выбраннікаў спрабавала яго разблакіраваць. Усё суправаджалася кароткай калатнечай, падчас якой дэпутат Надзея Саўчанка адабрала мікрафон у сакратара Савета нацбяспекі Аляксандра Турчынава.