Са святам беларусаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

3 июля 2019

"Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў кожную сям'ю болем страт, прынесла гора і нечалавечыя пакуты мільёнам беларусаў, але абудзіла ў розумах і сэрцах кожнага пачуццё нацыянальнага адзінства, грамадзянскага доўгу і гатовасці абараняць Радзіму да апошняга ўздыху. Перамога над нацызмам стала актам найвышэйшай справядлівасці і сімвалам непакорлівасці нашага народа. У імя сваёй незалежнасці, гістарычнай праўды і міру на Зямлі мы заўсёды будзем паважаць вялікі подзвіг старэйшых пакаленняў. Імкнуцца быць годнымі іх памяці. На прыкладзе жыцця праўдзівых герояў выхоўваць сваіх дзяцей і разам з імі ствараць будучыню Беларусі - суверэннай, моцнай, квітнеючай краіны", - гаворыцца ў віншаванні.