У Хургадзе знойдзены забітымі двое падданых Швейцарыі

3 января 2014

На егіпецкім курорце Хургада знойдзены забітымі двое падданых Швейцарыі. Гаворка ідзе пра мужа і жонку, якія зніклі каля тыдня таму. Трывогу забіў іх сын, які апошнія дні не мог выйсці на сувязь з бацькамі. Іх целы былі выяўлены на тэрыторыі вілы, якую арандавала сяейная пара. Галоўным падазроным у іх забойстве паліцыя лічыць ахоўніка вілы, якога неўзабаве затрымалі. Паводле папярэдніх звестак, забойства было ўчынена падчас рабавання. Менавіта ахоўнік паказаў паліцэйскім месца, дзе былі закапаны целы.