У Казахстане сёння "дзень цішыні"

25 апреля 2015

У Казахстане "дзень цішыні" перад нечарговымі выбарамі прэзідэнта. Гэта значыць любая палітычная агітацыя за кандыдатаў забароненая. На галоўную пасаду краіны прэтэндуюць трое: дзеючы кіраўнік дзяржавы Нурсултан Назарбаеў, член Камуністычнай народнай партыі Тургун Сыздыкаў і самавылучэнец Абельгазі Кусаінаў. Выбары павінны былі прайсці ў наступным годзе, аднак на іх датэрміновым правядзенні сёлета ў лютым настаяў Савет Асамблеі народа Казахстана.