У Італіі затрыманая медсястра, якую падазраюць у забойстве 13 пацыентаў

1 апреля 2016

55-гадовая Фаустэ Баніна працавала ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі адной з бальніц Тасканы. Паводле звестак следства, жанчына ўводзіла хворым пры дапамозе кропельніцы лекі, не прадугледжаныя курсам лячэння. Прэпарат выклікаў у пацыентаў моцны крывацёк і прыводзіў да смерці. Усе злачынствы медсястра ўчыніла на працягу апошніх 2-3 гадоў. Адзначым, што паліцэйскія выйшлі на серыйную забойцу выпадкова. Увагу прыцягнула высокая смяротнасць ва ўстанове. Падчас працяглай спецаперацыі высветлілася, што да ўсіх загінуўшых мела доступ Баніна.